Закрыть
Доставка в United States
Соня, стой!
13.86
13.86
Доставим:  17 августа
Под заказ

Соня, стой!

4,1 92 оценки
Характеристики и описание
Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.



Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы.



З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана.



Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.



І яшчэ ёсць Паша…



“Дзеянне аповесці адбываецца ў абсалютна актуальны час — 2010-я ў Мінску аж да часоў пандэміі і заканчваецца пратэстамі 2020-га. Строгая храналогія акурат разбіваецца скачкамі ў нядаўняе мінулае, што для падлетка-гераіні з’яўляецца самым што ні на ёсць натуральным дзяцінствам, але сюжэт рухаецца досыць страката менавіта за кошт сучасных метадаў. Камунікацыя праз мэсэнджары, апісанні лайкаў, гіфак, эмоджы і самога чакання паведамлення часам ствараюць сюжэт досыць вялікай часткі тэксту. Перамяшаныя з «традыцыйным» аповедам, яны даюць эфект пастаяннай прысутнасці каля той самай Соні, якую, між іншым, рэдка хто называе па імені. <…> У тэксце шмат болю — безумоўна, ён і мусіць быць, калі апавядальніца змагаецца з хваробай альбо з той хваляй навакольнага гвалту, які ахапіў яе ў жніўні 2020 года. Разам з тым ёсць і сумнаватая іронія, і гумар, і лёгкі сцёб, і смех праз слёзы, што, канечне, дадае даверу, калі чытаеш кніжку ад пачатку да канца.” – рэцэнзія Ціхана Чарнякевіча

Книги автора Саша Гук

Смотреть все

Книги издательства Gutenberg Publisher

Смотреть все
Вы смотрели Смотреть все
Соня, стой!
Соня, стой!
4,1 92 оценки
13.86
Закрыть без сохранения изменений?