Закрыть
Доставка в United States
Чырвоны крыж
24.26
24.26
🔥 Осталось 3 шт
Доставим:  20 июля
Осталось 3 шт

Чырвоны крыж

4,1 92 оценки
Характеристики и описание
“Чырвоны крыж” — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.



Саша Філіпенка (нар. у 1984) — беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.



Аўтар шасці раманаў, а таксама апавяданняў і п’ес. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій, з якіх самая яркая — Французская літаратурная прэмія Transfuge для рамана “Крэмулятар” у якасці найлепшага еўрапейскага рамана 2023.



Раманы Сашы Філіпенкі перакладзены на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, карэйскую мовы. Яны напісаны па-руску, аднак у 2024 годзе былі пераствораны па-беларуску.



Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі.



Publishers Weekly



Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэслівае сацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман.



Los Angeles Review of Books



Які кранальны і душэўны аповед пра жанчыну, якая адчайна хоча перадаць тое, што перажыла, пакуль яна яшчэ памятае. Вось як яна тлумачыць, чаму губляе ўспаміны: “Таму што Бог баіцца мяне. У мяне зашмат нязручных пытанняў…” Так пачынаецца захапляльная, балючая і душэўная гісторыя Савецкага Саюза падчас Другой сусветнай вайны.



BonnieD



“Чырвоны крыж” — кніга сур’ёзная, не надта дэпрэсіўная. Без сумневу, гісторыя захапіла мяне і глыбока закранула. У той жа час мяне таксама ўразіла і натхніла сіла, энергія і мужнасць, з якімі два галоўныя героі ідуць па жыцці.



LaViv

Книги автора Саша Філіпенка

Смотреть все

Книги издательства Gutenberg Publisher

Смотреть все
Вы смотрели Смотреть все
Чырвоны крыж
Чырвоны крыж
4,1 92 оценки
24.26
Закрыть без сохранения изменений?